Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі суд арыштаваў капітана расейскага карабля


Расейскі рыбалоўны сэйнэр «Норд» у порце Бярдзянску 26 сакавіка 2018 году

Суд ва Ўкраіне арыштаваў да канца траўня капітана расейскага рыбалоўнага карабля «Норд», якое затрымалі ў Азоўскім моры. Такім чынам, суд падоўжыў ўтрыманьне Ўладзіміра Гарбенкі пад вартай.

Яго абвінавачваюць у парушэньні парадку выезду або ўезду на акупаваную тэрыторыю з мэтай нанясеньня шкоды інтарэсам Украіны. Па гэтым артыкуле Гарбенку пагражае ад трох да пяці гадоў турмы.

Украінскія памежнікі затрымалі сэйнэр з дзесяцьцю чальцамі экіпажу 25 сакавіка. Сам вадаплаў паводле рашэньня суду цяпер знаходзіцца ў порце Бярдянску. Масква патрабуе ад Кіева неадкладна адпусьціць экіпаж «Норду» і заяўляе аб яго невінаватасьці. Крымскае ўпраўленьне Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі пачало крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў украінскай Дзяржаўнай памежнай службы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG