Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэчу Качанавай з прадпрымальнікамі перанесьлі на няпэўны час


Натальля Качанава, архіўнае фота

Сустрэча кіраўніцы адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай з прадстаўнікамі аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», якую меркавалася правесьці на гэтым тыдні, перанесена на няпэўны час, піша БелаПАН.

Старшыню «Пэрспэктывы» Анатолю Шумчанку ў прэзыдэнцкай адміністрацыі сказалі, што пытаньні сустрэчы дапрацоўваюцца, і калі ўсё будзе гатова, яму паведамяць. Канкрэтнай даты не назвалі.

«Будзем спадзявацца, што абяцаньне Натальлі Іванаўны будзе выканана і сустрэча „Пэрспэктывы“ і адміністрацыі прэзыдэнта адбудзецца», — сказаў Шумчанка.

Кіраўніца адміністрацыі кіраўніка дзяржавы Натальля Качанава плянавала сустрэцца з прадстаўнікамі аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» цягам тыдня 2–8 красавіка. На сустрэчы зьбіраліся абмеркаваць дэкрэт аб разьвіцьці прадпрымальніцтва № 7​ і вострыя праблемы, зь якімі сутыкаецца дробны бізнэс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG