Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бабруйскай «Кароне» Крым «аддалі» Расеі, бо так на этыкетцы. ФАТАФАКТ


Вінны аддзел бабруйскай "Кароны"

У бабруйскім гіпэрмаркеце сеткі «Карона» на паліцах зь вінамі стаяць шыльдачкі, на якіх пазначаецца краіна паходжаньня прадукцыі. Анэксаваны Расеяй украінскі Крым тут пазначаны як расейскі рэгіён.

Лабісты Расеі ў Бабруйску

Кіраўнік аддзелу закупаў і маркетынгу бабруйскай «Кароны» Андрэй Уласевіч адказаў на пытаньне пра статус Крыму, вызначаны адміністрацыяй іхнага гіпэрмаркету.

«Масандра» з украінскай стала расейскай
«Масандра» з украінскай стала расейскай

«Адносна Крыму? Тут ніякай палітыкі, мы проста выканалі патрабаваньне закону аб правах пакупнікоў. Там сказана, што інфармацыя на цэньніку павінна адпавядаць інфармацыі на тавары. А на бутэльках напісана „Масандраўскія віны. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі“. Таму мы і паставілі на шыльду расейскі сьцяг», — патлумачыў супрацоўнік крамы.

Вайна з глёбусамі ў Магілёве

Раней Свабода паведамляла пра змаганьне магілёўскіх актывістаў з глёбусамі і картаграфічнай прадукцыяй расейскай вытворчасьці, на якіх Крым таксама “належыць Расеі”. Нягледзячы на пратэсты пакупнікоў, кнігарні адмаўляліся здымаць прадукцыю з продажу.

Хроніка анэксіі

20 лютага 2014 году Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла пачаткам акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй.

16 сакавіка 2014 году пры вайсковай і палітычнай падтрымцы Масквы адбыўся не прызнаны сьветам і не адпаведны ўкраінскаму заканадаўству рэфэрэндум аб самавызначэньні Крыму, па выніках якога Расея ўключыла паўвостраў у свой склад.

Украіна, краіны Эўразьвязу і ЗША, міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыму незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі. Крэмль адмаўляе акупацыю і называе яе «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці». Пасьля анэксіі Крыму на паўвостраве пачаліся рэпрэсіі супраць украінскіх патрыётаў і крымскіх татар.

Генэральная асамблея ААН запатрабавала ад Расеі вярнуць паўвостраў Украіне, Беларусь у гэтым галасаваньні выступіла на баку Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG