Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 225-годзьдзе Канстанціна Радзівіла


Канстанцін Радзівіл
Канстанцін Радзівіл

Падзеі 5 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 красавіка 1793 году ў вёсцы Паланечцы пад Баранавічамі нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, палітычны дзяяч і мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў. Канстанцін Радзівіл сабраў вялізную бібліятэку, калекцыю твораў мастацтва, запісваў мясцовыя гаворкі і зьбіраў фальклёр.

Палац Радзівілаў у Паланечцы, верасень 2017
Палац Радзівілаў у Паланечцы, верасень 2017

У красавіку 2017 году палац Радзівілаў у Паланечцы выставілі на аўкцыён, пачатковая цана — 19 210 рублёў 72 капейкі. Гэтую рэзыдэнцыю Радзівілаў пабудавалі ў XVII стагодзьдзі ў стылі позьняга клясыцызму. Канстанцін Радзівіл перабудаваў палац у стылі ампір. Потым Альбэрт Станіслаў Радзівіл прыбудаваў зімовы сад у нэагатычным стылі. Палац пацярпеў у час Другой усясьветнай вайны, за савецкай уладай у ім разьмясьцілі школу-інтэрнат.

Упершыню гэты будынак выстаўлены на аўкцыён у 2013 годзе. У 2014 годзе палац прадалі ААТ «Спэцактыўбуд-інвэст», але фірма не змагла заплаціць за яго і знайсьці інвэстара для рэстаўрацыі, таму ўлады сканфіскавалі сядзібу ў пакупніка. Аўкцыёны ў 2016 і 2017 гадах прайшлі безвынікова.

Таксама ў гэты дзень

1972 — створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік у Вязынцы. Гэта адбылося пасьля аб’яднаньня вёсак Верамейкі, Гурнавічы і Сяледчыкі ў адну вёску Вязынка ў гонар 90-годзьдзя Янкі Купалы.

Музэй Янкі Купалы ў Вязынцы, верасень 2017
Музэй Янкі Купалы ў Вязынцы, верасень 2017

1990 — Вярхоўны Савет БССР абвясьціў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

1992 — Босьнія і Герцагавіна заявілі пра выхад зь Югаславіі, пачалася аблога Сараева.

1996 — КДБ Беларусі арыштаваў паэта Славаміра Адамовіча за ягоны верш «Убей президента», зьмешчаны ў віцебскай газэце «Выбар».

Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч

2005 — у Маскве Аскар Акаеў склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта Кіргізстану пасьля масавых пратэстаў у краіне. Пасьля Акаева прэзыдэнтам Кіргізстану стаў Курманбек Бакіеў, зь ім паўторыцца гэтая ж гісторыя, толькі Бакіеў апынецца ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG