Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеву на радзіме завочна прысудзілі 10 гадоў турмы


Кастрычніцкі суд Бішкека завочна прысудзіў 10 гадоў пазбаўленьня волі экс-прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву і яго роднаму брату Жаныбеку Бакіеву.

Крымінальная справа на Бакіевых была заведзеная два гады таму: іх абвінавацілі ў незаконным пераводзе 262 гектараў сельскагаспадарчых зямель недалёка ад Бішкеку ва ўчасткі пад будаўніцтва.

Разам зь іншымі прысудамі Курманбек Бакіеў сукупна асуджаны на 30-гадовы турэмны тэрмін, яго брат Жаныш Бакіеў — на пажыцьцёвы тэрмін.

Бакіеў быў прэзыдэнтам Кіргізстану з 2005 па 2010 год. Ён прыйшоў да ўлады на хвалі так званай «Тульпанавай рэвалюцыі» супраць ураду Аскара Акаева. Аднак падчас новай рэвалюцыі 7–15 красавіка 2010 году яго зрынула апазыцыя. Палітык пакінуў краіну і ўжо некалькі гадоў жыве зь сям’ёй у палітычнай эміграцыі ў Беларусі.

Курманбек Бакіеў пра сяброўства з Лукашэнкам, страчаную маёмасьць, прысуды, суды і вайсковыя базы

XS
SM
MD
LG