Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх школах зьявяцца аграклясы

абноўлена

Аграклясы зьявяцца ў беларускіх школах у наступным навучальным годзе. Пра гэта БЕЛТА паведаміў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Раманюк.

«З новага навучальнага году ў беларускіх школах нароўні з пэдагагічнымі клясамі зьявяцца і аграклясы. На гэты момант у нас ёсьць дакладная дамоўленасьць аб стварэньні 10 такіх клясаў. Мы ўжо падрыхтавалі практычна ўсю праграмную дакумэнтацыю для настаўнікаў школаў, якія будуць іх весьці», — сказаў Мікалай Раманюк.

Ён адзначыў, што аграклясы плянуецца адкрываць у вёсках і невялікіх гарадах па ўсёй краіне.

«Аграклясы будуць стварацца на базе 10-х —11-х клясаў школаў буйных вёсак, мястэчак, часам раённых цэнтраў. Трапіць туды дзеці змогуць пасьля гутаркі, улічвацца будуць і выніковыя балы», — сказаў першы прарэктар.

Навучэнцаў аграклясаў будуць знаёміць зь сельскагаспадарчымі спэцыяльнасьцямі і рыхтаваць да паступленьня ў аграрныя ВНУ Беларусі. Мікалай Раманюк адзначыў, што для адкрыцьця аграрнай клясы дастаткова трох вучняў, якія захочуць у ёй навучацца. У школах раённых цэнтраў такія клясы адкрыюць, калі зьбярэцца пяць вучняў і больш. Навучаньне будзе праходзіць у форме факультатываў.

Пры паступленьні ў сельскагаспадарчыя ВНУ выпускнікі аграрнай клясы будуць мець прывілеі: абітурыентаў будуць прымаць ва ўнівэрсытэт без цэнтралізаванага тэставаньня і іспытаў, а па выніках гутаркі і адзнак у атэстаце.

На нарадзе аб разьвіцьці АПК 3 красавіка Аляксандар Лукашэнка анансаваў заканадаўчы акт, які ўкарэніць «дыктатуру тэхналёгіяў». Лукашэнка даручыў ураду «выпрацаваць дзейны мэханізм» рэалізацыі ідэі «вёсак будучыні». Летась ён казаў, што 2018-ы стане «галоўным годам» для беларускай сельскай гаспадаркі.

Сёлета ў беларускай міліцыі зьявяцца спэцыяльныя групы нагляду за пасяўной і станам тэхнікі – як летась былі групы нагляду за ўборачнай.

Чаму сельская гаспадарка ў Беларусі чвэрць стагодзьдзя застаецца стратнай

«Аграспэцназ»: у беларускай міліцыі зьявяцца спэцыяльныя групы нагляду за пасяўной

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG