Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вызвалены з расейскай турмы ўкраінец Юры Салашэнка


Юры Салашэнка
Юры Салашэнка

Памёр былы дырэктар абароннага заводу «Знамя» у Палтаве, палітвязень Юры Салашэнка. Яму было 75 гадоў. Пра гэта са спасылкай на сына Салашэнкі паведаміла першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.

Як напісала Герашчанка ў Фэйсбуку, у Салашэнкі быў рак.

У кастрычніку 2015 году расейскі суд прысудзіў Салашэнку да шасьці гадоў калёніі строгага рэжыму па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Украіны. Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заяўляла, што Салашэнка дзейнічаў ад імя дзьвюх украінскіх прадпрыемстваў, каб купіць запчасткі да комплексаў супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Як сьцьвярджала ФСБ — незаконна. Расейскія праваабаронцы зьвярталі ўвагу, што ў ходзе разгляду справы Салашэнкі яго правы шматкроць парушаліся.

14 чэрвеня 2016 года Юрыя Салашэнку і яшчэ аднаго ўкраінца, які адбываў пакараньне ў расейскай турме, крымскага актывіста — Генадзія Афанасьева абмянялі на прарасейскіх актывістаў з Адэсы. Раней яны былі памілаваныя прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Даведаўшыся пра сьмерць Салашэнкі Афанасьеў напісаў у фэйсбуку: «Толькі што памёр Юры Данілавіч Салашэнка. Наш Герой. Палітвязень, які трапіў у расейскі палон у свае семдзесят чатыры гады. Ён прайшоў яго цалкам. Годна... да апошняга ўздыху, застаючыся сапраўдным украінцам — ганарлівым, сарамлівым, ветлівым і нязломным. Ніколі не забуду, як, узьлятаючы над праклятай Масквой, ён крычаў: «Бывай, нямытая Расея».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG