Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кандыдат у прэзыдэнты Расеі расчараваўся ў палітыцы


Былы кандыдат у прэзыдэнты Расеі Павел Грудзінін адмовіўся ад удзелу ў выбарах губэрнатара Маскоўскай вобласьці, а таксама заявіў, што ня мае намеру ўступаць у КПРФ і ўдзельнічаць у якім-небудзь палітычным жыцьці ў бліжэйшы час.

«А навошта [ удзельнічаць]? Хто пройдзе муніцыпальны фільтар? Толькі той, хто ўзгоднены адміністрацыяй прэзыдэнта, і гэты адзін — не Грудзінін», — заявіў ён, адказваючы на пытаньне РБК.

Грудзінін прызнаўся, што ў бліжэйшы час ён абмяжуецца «пакуль толькі» старшынствам у саўгасе ім. Леніна.

Павел Грудзінін заняў другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2018 года, набраўшы 11,77% галасоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG