Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Варонежы масава забіваюць сабак перад футбольным чэмпіянатам сьвету


Бяздомныя сабакі ў Варонежы
Бяздомныя сабакі ў Варонежы

У Варонежы саміх матчаў чэмпіянату сьвету ня будзе — плянуюцца толькі трэніроўкі мараканскай зборнай. Тым ня менш колькасьць тэндэраў на адлоў бяздомных жывёл павялічылася тут у тры разы.

Паляваньню на сабак спрабуюць супрацьстаяць абаронцы правоў жывёлы. Пэтыцыя «Забойствы ў імя футбола. Патрабуем спыніць адстрэл бяздомных жывёл напярэдадні ЧС-2018!» на сайце сhange.org сабрала больш як 1,6 млн подпісаў.

Пратэст у Варонежы 24 лютага 2018 году
Пратэст у Варонежы 24 лютага 2018 году

Жыхары Варонежу ўжо знаходзяць атручаных сабак на звалках, у канавах, бачаць, як іх адстрэльваюць. Тацьцяна Карлава з прыгараднай вёскі Бабякава 26 лютага апублікавала ў ВКонтакте допіс пра тое, як расстрэльвалі сабак проста перад яе домам.

Бяздомныя сабакі ў Варонежы
Бяздомныя сабакі ў Варонежы

Сувязь паміж масавым зьнішчэньнем сабак і падрыхтоўкай да спартовых спаборніцтваў фактычна пацьвердзіла ўпраўленьне вэтэрынарыі Варонескай вобласьці, адказваючы на запыт Радыё Свабода.

«Улічваючы эпізаатычную сытуацыю па шаленстве ў муніцыпальных раёнах і гарадзкіх акругах, а таксама ў мэтах гарантаваньня бясьпекі замежных грамадзян у пэрыяд правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе ад нападу безнаглядных жывёл, разглядаецца магчымасьць выдзяленьня дадатковага фінансаваньня перададзеных паўнамоцтваў па адлове і ўтрыманьні безнаглядных жывёл», — паведамляе ведамства.

У 2017 годзе за кошт дзяржаўнага бюджэту ў Варонескай вобласьці было адлоўлена 2234 жывёліны, зь іх 2048 падвергнуты эўтаназіі. «У вобласьці знаходзіцца яшчэ больш за 12 тысяч галоў безнаглядных жывёл», — паведамілі ва ўпраўленьні вэтэрынарыі.

Больш пра гэта можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG