Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі толькі 5 арэнаў з 12 гатовыя прымаць матчы футбольнага чэмпіянату сьвету


Будаўніцтва стадыёну ў Калінінградзе

Да 1 красавіка Расея абавязалася дабудаваць і ўвесьці ў эксплюатацыю ўсе стадыёны, якія ў чэрвені-ліпені 2018 году будуць прымаць матчы чэмпіянату сьвету ў футболе. Але не пасьпела.

Расейская служба ВВС паведамляе, што першапачаткова арганізатары турніру бралі абавязаньне зрабіць усё да сьнежня мінулага году, аднак шэраг арэнаў не былі гатовыя і ФІФА пагадзілася перанесьці дату на тры месяцы.

Не ўдалося ўкласьціся і ў гэтыя тэрміны. Дагэтуль зусім не гатовы стадыён у Самары, а яшчэ шэсьць у працэсе «дабудоўваньня».

Правілы ФІФА прадугледжваюць, што стадыён ня проста павінен быць дабудаваны, вакол яго мусіць працаваць уся неабходная iнфраструктура. Поўная гатоўнасьць таксама азначае правядзеньне як мінімум трох тэставых матчаў.

З 12 стадыёнаў у 11 гарадах, якія прымаюць чэмпіянат сьвету-2018, на гэты момант толькі пяць стадыёнаў адпавядаюць патрабаваньням ФІФА — стадыёны «Санкт-Пецярбург», «Казань Арэна», алімпійскі «Фішт» у Сочы, маскоўскія «Адкрыцьцё-Арэна» і «Лужнікі» .

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG