Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Магчыма, хтосьці пазбавіцца жыцьця з-за цкаваньня»: новы скандал вакол Facebook


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выданьне «BuzzFeed» апублікавала ўнутраны мэмарандум «Facebook», які ўлетку 2016 году разаслаў топ-мэнэджарам кампаніі Эндру Босуорт (на той момант віцэ-прэзыдэнт «Facebook»).

«Такім чынам, мы аб’ядноўваем усё больш людзей. Гэта можа мець і нэгатыўны бок. Магчыма, хтосьці пазбавіцца жыцьця з-за цкаваньня. Магчыма, нехта загіне ў тэракце, арганізаваным з дапамогай нашых інструмэнтаў. І ўсё ж мы яднаем людзей», — гаворыцца ў мэмарандуме.

Паводле яго, уся праца якую робіць Facebook для прыцягненьня карыстальнікаў, апраўданая, у тым ліку «сумнеўныя практыкі імпарту кантактаў» і спосабы, дзякуючы якім карыстальнікі могуць знайсьці ў сетцы сваіх сяброў, паведамляе ВВС.

Пасьля публікацыі мэмарандуму на «BuzzFeed», Босуорт апублікаваў свой камэнтар да мэмарандуму. У ім Босуорт піша, што нязгодны з тым, што ў мэмарандуме «нават калі ён яго напісаў».

«Чаму вы напісалі пост, зь якім ня згодныя вы ня згодныя?» — Ён павінен быў быць правакацыйным. Гэта была адна з самых непапулярных рэчаў, якія я калі-небудзь напісаў для ўнутраных мэтаў кампаніі, і дыскусіі, якія рушылі за гэтым, дапамаглі сфармаваць нашы інструмэнты ў лепшы бок«, — напісаў Босуорт.

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг у сваёй заяве назваў Босуорта таленавітым правакатарам.

«З гэтым постам большасьць людзей у Facebook, у тым ліку я, катэгарычна не пагадзіліся. Мы ніколі не лічылі, што мэта апраўдвае сродкі», — адзначыў Цукерберг.

Аднак новы скандал можа паўплываць на рэпутацыю кампаніі, якая працягвае апраўдвацца за уцечку асабістых дадзеных мільёнаў карыстальнікаў.

У сярэдзіне сакавіка брытанскія і амэрыканскія журналісты апублікавалі расьсьледаваньне аб Cambridge Analytica — кампаніі, якая зьбірала дадзеныя карыстальнікаў Facebook, каб потым выкарыстоўваць іх у палітычнай рэкляме.

Раней Facebook прызнала, што яшчэ ў 2015 годзе прасіла Cambridge Analytica выдаліць атрыманыя дадзеныя, але не пераканалася, што патрабаваньне было выканана. Акцыі Facebook рэзка ўпалі пасьля публікацыі расьсьледаваньняў. Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook у сувязі з інфармацыяй аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў.

Нядаўна Марк Цукерберг выкупіў рэкляму ў брытанскіх газэтах, каб папрасіць прабачэньня за уцечку дадзеных у Facebook.

Cambridge Analytica ў ЗША супрацоўнічала са штабамі кандыдатаў у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Тэда Круза і Дональда Трампа. Ці аказала рэкляма, пабудаваная на атрыманых дадзеных, уплыў на прэзыдэнцкую выбарчую кампанію, дакладна невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG