Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве парэнчы моста абрынуліся ў раку. Фатафакт


У Магілёве зь пешаходнага моста на Быхаўскай вуліцы ў раку Дубровенку абвалілася палова парэнчаў.

Гэты мост вядзе на папулярны ў горадзе рынак непадалёк ад цэнтральнай плошчы Славы і транспартнай разьвязкі, якую два гады таму адкрываў Лукашэнка.​

Па рэшце агароджы відаць, што яна згніла і ў аварыйным стане.

У выходныя на мосьце ўздоўж парэнчаў утвараецца стыхійны блышыны рынак.

З боку абвалу паставілі часовую модульную загародку. Праход праз мост не забаранялі.

Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG