Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд забараніў Генпракуратуры Ўкраіны экстрадыцыю беларуса Вячаслава Кушнера


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Апэляцыйны суд Кіева забараніў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны экстрадаваць у Беларусь Вячаслава Кушнера да канчатковага разгляду ягонай заявы аб атрыманьні статусу ўцекача.

У той жа час, чарнігаўскі суд падоўжыў да 23 траўня трыманьне Вячаслава Кушнера пад «хатнім арыштам».

У Беларусі Вячаслаў Кушнер абвінавачваецца ў перадачы хабараў. У верасьні 2017 году беларуская пракуратура санкцыянавала ягоны арышт.

Кушнер абвінавачаньні беларускага боку назваў «сфабрыкаванымі». Ён лічыць, што гэта ціск на яго і беларускага бізнэсоўца, заснавальніка групы кампаній «Сармат-СТІ» і вядомага блогера Аляксандра Кныровіча (затрыманы ў Беларусі летась у студзені паводле абвінавачаньняў у нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры — РС)​.

Вячаслаў Кушнер быў затрыманы ўкраінскімі памежнікамі 24 лістапада 2017 году ў міжнародным пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» пры выезьдзе з Украіны на тэрыторыю Беларусі. У студзені Ўкраіна пагадзілася на ягоную экстрадыцыю ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG