Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі загарэўся аўтобус МНС з журналістамі, якія ехалі правяраць гандлёвы цэнтар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўладзіміры загарэўся аўтобус з журналістамі і ратавальнікамі, якія ехалі на пажарную праверку аднаго з гандлёвых цэнтраў горада. Транспартны сродак быў прадстаўлены мясцовым кіраваньнем МНС, паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва».

Па словах аднаго з журналістаў, які знаходзіўся ў аўтобусе, машына проста пачала дыміцца. Кіроўца здолеў яе патушыць з дапамогай вогнетушыцеля. «Проста МНС далі такі дрэнны аўтобус і ўсе цяпер засмучаныя», — заявіў журналіст.

У Расеі цяпер праводзяцца пазаплянавыя вучэбныя пажарныя трывогі і праверкі гандлёвых цэнтраў. У Беларусі, пасьля афіцыйнага патрабаваньня Аляксандра Лукашэнка таксама пачаліся масавыя праверкі і трэніровачныя эвакуацыі. Плянуецца, што ўжо 1 красавіка прадстаўнікі беларускага МНС будуць гатовыя распавесьці пра першыя вынікі.

Праверкі пачаліся пасьля трагедыі ў Кемераўскай гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», дзе ў пажары, па афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі. Большасьць зь іх — дзеці. Паведамлялася, што з прычыны дзеяньняў аховы і няспраўнай сыгналізацыі людзі апынуліся заблякаваныя ў кіназалах і іншых памяшканьнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG