Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР прыехаў у Пэкін і сустрэўся з прэзыдэнтам Кітаю


Ілюстрацыйнае фота. Вайскоўца Паўднёвай Карэі на чыгуначнай станцыі ў Сэуле назірае з экрану паведамленьне пра візыт лідэра КНДР у Кітай, 28 сакавіка 2018 году

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын зьдзейсьніў візыт у Пэкін і сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, што стала ягонай першай замежнай паездкай з моманту пачатку праўленьня ў 2011 годзе, паведамілі 28 сакавіка ва ўрадзе Кітаю.

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Кітаю «Сіньхуа» паведаміла, што Кім Чэн Ын заявіў пра сваю прыхільнасьць «дэнуклерызацыі на Карэйскім паўвостраве».

Як заявіў Белы дом, кітайскае кіраўніцтва праінфармавала ў аўторак Вашынгтон пра візыт паўночнакарэйскага лідэра. Прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу таксама перадалі асабістае пасланьне старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Афіцыйны Вашынгтон заявіў, што разглядае паездку Кім Чэн Ына ў Кітай «як яшчэ адно сьведчаньне таго, што наша кампанія максымальнага ціску стварае адпаведную атмасфэру для дыялёгу з Паўночнай Карэяй».

Аналітыкі сьцьвярджаюць, што візыт кіраўніка КНДР зьяўляецца доказам яго імкненьня выйсьці з ізаляцыі і адмяніць цяжкія міжнародныя санкцыі, уведзеныя праз выпрабаваньні ядзерных бомбаў і міжкантынэнтальных балістычных ракет. Аглядальнікі не выключаюць, што Кім Чэн Ын, верагодна, захацеў пракансультавацца з найбольшым саюзьнікам перад заплянаванымі сустрэчамі з прэзыдэнтамі ЗША і Паўднёвай Карэі — за некалькі тыдняў да амэрыкана-паўночнакарэйскага саміту.

Кітай зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Паўночнай Карэі, аднак у Пхэньяну ў апошнія гады былі прахалодныя адносіны з Пэкінам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG