Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Украіны адмовіў Беларусі ў набыцьці ўкраінскага «Сбербанка»


Адзін з офісаў «Сбербанку» у Кіеве падчас публічных пратэстаў. Ілюстрацыйнае фота.

Беларускаму дзяржаўнаму «Паритетбанку» адмовілі ў спробе набыць «дачку» расейскага «Сбербанка» ва Украіне. Прычынай стала неадпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства Ўкраіны.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе НБУ, рашэньне прынялі 19 сакавіка 2018. Нацбанк паведаміў аб прынятым рашэньні заяўніку, а таксама абмеркаваў з новым кіраўніцтвам украінскага ПАА «Сбербанк» пытаньні далейшай стратэгіі банка ў краіне.

Паводле дадзеных Hromadske, «Паритетбанк» быў адзіным пакупніком на ўкраінскі «Сбербанк», акцыянерам якога зьяўляецца расейскі дзяржаўны «Сбербанк».

Таксама менш за два тыдні таму ў НБУ працягнулі санкцыі супраць некалькіх банкаў расейскага паходжаньня, сярод якіх быў і «Сбербанк».

Беларускі дзяржаўны банк хоча купіць украінскую «дачку» расейскага «Сбербанка»

Нагадаем, «Сбербанк» у канцы сакавіка 2017 году абвясьціў аб продажы 100% акцый украінскай «дачкі». Банк раней хацелі набыць бізнэсмэн Рыгор Гусельнікаў і сын расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева Саід, аднак НБУ таксама адмовіў ім. Раней на гэты актыў прэтэндавалі грамадзянін Беларусі і Кіпра Віктар Пракапеня і бізнэсмэн Валерый Харашкоўскі. Але яны адмовіліся ад сваіх плянаў.

«Паритетбанк» — 15-ы банк Беларусі па памеры актываў, заснаваны ў 1991 годзе. Асноўным акцыянэрам зьяўляецца кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі (99,83%), астатнія 0,17% акцый належаць больш чым 2500 прыватным асобам. Сетка банка ўключае 25 аддзяленьняў, разьмешчаных па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG