Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дзяржаўны банк хоча купіць украінскую «дачку» расейскага «Сбербанка»


У чацьвер беларускі «Паритетбанк» накіраваў пакет неабходных дакумэнтаў у Нацбанк Украіны з мэтай узгадненьня набыцьця 100% акцый ААТ «Сбербанк» (Украіна). Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага банка.

Паводле паведамленьня, рашэньне аб набыцьці дочкі «Сбербанка» было прынятае Наглядальным саветам «Паритетбанка» па выніках аналізу магчымых шляхоў разьвіцьця банка. Кіраўніцтва «Паритетбанк» «высока ацэньвае патэнцыял ААТ «Сбербанк» (Украіна) у кантэксьце мэтаў і задач, якія стаяць перад мэнэджмэнтам па разьвіцьці банкаўскага бізнэсу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Нагадаем, «Сбербанк» у канцы сакавіка абвясьціў аб продажы 100% акцый украінскай «дочкі». Банк хацелі набыць бізнэсмэн Рыгор Гусельнікаў і сын расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева Саід, аднак НБУ адмовіў ім у куплі.

Інтарэс, як нагадвае «Українська правда», выказваў і беларускі бізнэсмэн Віктар Пракапеня, кампанія якога — VP Capital — на пачатку ліпеня падала ў НБУ заяўку на набыцьцё ўкраінскага банку , але ў канцы таго ж месяца адклікала.

«Паритетбанк» — 15-ы банк Беларусі па памеры актываў, заснаваны ў 1991 годзе. Асноўным акцыянэрам зьяўляецца Рэспубліка Беларусь (99,83%), астатнія 0,17% акцый належаць больш за 2500 прыватным асобам. Сетка банка ўключае 25 аддзяленьняў, разьмешчаных па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG