Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падмаскоўным Валакаламску працягваюцца пратэсты супраць сьмецьцевага палігона


Жыхары Валакаламска сёньня праводзяць новыя акцыі супраць сьмецьцевага палігона.

На гэтым тыдні дзясяткі школьнікаў з Валакаламску зьвярнуліся да лекараў па дапамогу з-за пагаршэньня стану здароўя. Жыхары і лекары зьвязваюць гэта з выдзяленьнем «сьмецьцевых газаў» на палігоне «Ядрова».

Сытуацыя вакол звалкі ў Ядрова характэрная для ўсёй Расеі, атручваньні з-за сьмецьцевых палігонаў адбываюцца рэгулярна ва ўсіх рэгіёнах, заявіў кіраўнік таксычнага аддзела «Грынпіс Расеі» Аляксей Кісялёў, якога цытуе «Эхо Москвы». На думку Кісялёва, праблема вакол звалкі ў Ядрова стала вядомая толькі дзякуючы прэсе.

21 сакавіка жыхары падмаскоўнага Валакаламску напалі на губэрнатара Маскоўскай вобласьці Андрэя Вараб’ёва і кіраўніка Валакаламского раёна Яўгена Гаўрылава ля сьцен бальніцы, у якую былі дастаўлены дзеці, пацярпелыя з прычыны выкіду серавадароду​на сьмецьцевым палігоне «Ядрова».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG