Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бунт у падмаскоўным Валакаламску: жыхары напалі на кіраўніка раёну і губэрнатара. ВІДЭА


Жыхары падмаскоўнага Валакаламску напалі на губэрнатара Маскоўскай вобласьці Андрэя Вараб’ёва і кіраўніка Валакаламского раёна Яўгена Гаўрылава ля сьцен бальніцы, у якую былі дастаўлены дзеці, пацярпелыя з прычыны выкіду серавадароду​на сьмецьцевым палігоне «Ядрова».

Гаўрылаў пачаў сварку з адным зь мясцовых жыхароў, пасьля чаго яго правялі ў будынак шпіталя. Губэрнатара Варабʼёва людзі закідалі сьнежкамі.

Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», Варабʼёў на сустрэчы з жыхарамі Валакаламску заявіў, што дзяцей, пацярпелых з прычыны выкіду на сьметніку «Ядрова», могуць вывезьці з гораду. Ён падтрымаў ідэю накіраваць усіх жадаючых у лягеры.

У сераду 21 сакавіка на сьметніку «Ядрова» адбыўся выкід серавадароду. Пасьля гэтага ў Валакаламску больш за тры дзясяткі вучняў мясцовай школы былі дастаўлены ў бальніцы гораду з падазрэньнем на атручваньне.

Раней стала вядома, што з 24 сакавіка на палігон «Ядрова» перастануць звозіць сьмецьце.

Жыхары Валакаламску патрабуюць зачыніць сьмецьцевы палігон «Ядрова», разьмешчаны ў некалькіх кілямэтрах ад мяжы горада. Яны скардзяцца на непрыемны пах і некалькі разоў ладзілі мітынгі, а таксама спрабавалі перакрыць уезд на звалку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG