Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оптымум карыснасьці БНР для беларускай улады


Плошча перад опэрным тэатрам, Менск
Плошча перад опэрным тэатрам, Менск

Для арганізатараў мітынгу-канцэрту, прысьвечанага 100-й гадавіне БНР, сытуацыя простая і адназначная — чым больш людзей прыйдзе, тым лепш. 1000 удзельнікаў сьвята лепш, чым 300, 10 тысячаў лепш, чым 5 тысячаў, 100 тысячаў лепш, чым 50 тысячаў.

Крыху іншая сытуацыя для ўладаў, іх функцыя карыснасьці больш складана збудаваная. Для ўладаў 100 тысячаў на мітынгу-канцэрце — гэта ня надта добра. Вялікая колькасьць народу, якую сабрала ў цэнтры сталіцы не яна, улада, а ўсё ж альтэрнатыва, хай і памяркоўная — гэта калі не пагроза, то прынамсі не падстава для радасьці.

Акрамя таго, ёсьць перасьцярога наконт таго, як на такую масавую дэманстрацыю беларускіх незалежніцкіх памкненьняў паглядзяць у Маскве. «Лукашэнка патурае Майдану, нацыяналістычная пачвара паказала ў Беларусі свае іклы» — кіраўніку Беларусі зусім ня хочацца такое чуць і нават адчуваць, што менавіта так у Маскве думаюць.

Для ўлады і варыянт, калі да опэрнага тэатру прыйдзе якіх 300 ці тысяча чалавек — гэта ня надта добра.

Але, зь іншага боку, для ўлады і варыянт, калі да опэрнага тэатру прыйдзе якіх 300 ці тысяча чалавек — гэта насамрэч ня надта добра. Лукашэнка неаднойчы казаў, і дарэчы, задоўга да «Крымнаша», што калі Расея замахнецца на беларускую незалежнасьць, то яна «атрымае тут другую Чачню і гэта будзе Чачня ў квадраце».

Ну а хто, у выпадку чаго, будзе ладзіць тую «другую Чачню» і асабліва «у квадраце»? Чальцы магутных БРСМ і «Белай Русі»? Можа і яны, дарэчы, але пераканаўчых доказаў таго няшмат. Таму варта прад’явіць доказы, што хоць хтосьці такі прыём няпрошаным гасьцям акажа.

Зусім ужо малалікая акцыя ў круглую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці, хай сабе і незалежнасьці, якую сама беларуская ўлада ня надта вітае — гэта зусім ня той сыгнал, які варта пасылаць Маскве.

Малалікая акцыя ў круглую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці — гэта зусім ня той сыгнал, які ўлада хацела б пасылаць Маскве.

Іншымі словамі, для ўладаў 100 тысячаў на Дзень волі ў Менску горш, чым 50 тысячаў, але адна тысяча — лепш, чым 300 чалавек.

Каб зрабіць выснову, ня трэба быць матэматыкам. У такой функцыі карыснасьці існуе максымум. Які ён менавіта — складана сказаць. Мяркую, некалькі тысячаў і можа нават дзесяткаў тысячаў.

Але адзінае, што варта зафіксаваць, што нягледзячы на розныя функцыі карыснасьці арганізатараў акцыі і ўладаў, манэўры вакол Дня волі адных і іншых — гэта не гульня з нулявой сумай, ня тая сытуацыя, калі пройгрыш адных ёсьць выйгрыш другіх. Прынамсі паводле колькасьці ўдзельнікаў акцыі задача дапускае аптымальнае рашэньне.

Перадрук з парталу TUT.BY

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG