Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнікам кіраўніка «Газпрому» прызначылі Міхаіла Пуціна


Міхаіл Пуцін абраны намесьнікам старшыні праўленьня расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Газпром». Далёкі сваяк расейскага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прабудзе на гэтай пасадзе як мінімум пяць гадоў.

З 2007 году Міхаіл Пуцін, мэдык паводле адукацыі, займаў пасаду дарадцы старшыні праўленьня кампаніі «Газпром». Сёлета ён стаў выканаўцам абавязкаў намесьніка старшыні праўленьня кампаніі. Міхаіл Пуцін таксама валодае пакетам акцый «Газпрома» агульным коштам 10 мільёнаў рублёў (каля 175 тысяч даляраў).

Паводле інфармацыі газэты «Коммерсант», Міхаіл Пуцін даводзіцца прэзыдэнту Расеі стрыечным пляменьнікам. Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што Міхаіл Пуцін — «далёкі сваяк» Уладзіміра Пуціна. Аднак, паводле Пяскова, «яны фактычна не кантактуюць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG