Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгортваньне амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Польшчы затрымліваецца


Генэрал-лейтэнант Сэмюель Грыўс.
Генэрал-лейтэнант Сэмюель Грыўс.

Будаўніцтва супрацьракетнага аб’екту завершыцца да 2020 году.

Будаўніцтва супрацьракетнага аб’екту завершыцца да 2020 году, паведамляе Голас Амэрыкі.

У сувязі з тэхнічнымі праблемамі завяршэньне польскага ўчастку амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны будзе адкладзена да 2020 году, паведаміла ў чацьвер Міністэрства абароны Польшчы.

Супрацьракетны абʼект, які будуецца на балтыйскім узьбярэжжы Польшчы, зьяўляецца часткай абароннага комплексу NATO, які па завяршэньні расьцягнецца ад Грэнляндыі да Азорскіх выспаў.

Па словах польскага міністэрства, улады ЗША паведамілі пра затрымкі будаўнічых работ на абʼекце ў Рэдзікава па віне падрадчыка.

Кіраўнік Агенцтва па супрацьракетнай абароне генэрал-лейтэнант Сэмюель Грыўс прызнаў затрымку ў ходзе слуханьняў у Сэнаце ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG