Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкую сьпявачку асудзілі на 10 месяцаў турмы за абразу Эрдагана


Рэджэп Эрдаган
Рэджэп Эрдаган

Турэцкая сьпявачка і актрыса Зугал Алджай асуджанаяя на 10 месяцаў пазбаўленьня волі за абразу прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана падчас выступу ў 2016 годзе. Пра гэта паведаміла газэта турэцкае выданьне Hürriyet 22 сакавіка.

Зугал Алджай абвінавацілі ў зьмене тэксту адной са сваіх песень, дзе яна прасьпявала імя Эрдагана замест іншага і зрабіла абразьлівы жэст рукой, калі сьпявала, піша Hürriyet.

Відэа з выступу сьпявачкі паказвае, як Алджай памяняла тэкст сваёй песьні. У новай вэрсіі гаворыцца: «Рэджэп Таіп Эрдаган, усё гэта пустое, усё гэта хлусьня, жыцьцё скончыцца ў адзін цудоўны дзень, і вы скажаце: У мяне была мара». У сваіх паказаньнях Алджай адпрэчыла абвінавачваньні, сказаўшы, што яна выкарыстоўвала імя Эрдагана, таму што яно трапляла ў рыфму і ня мела схаваных або абразьлівых матываў. Сьпявачка сказала, што жэст рукой быў зьвернуты да гледача.

Паводле заявы Анаталійскага агенцтва, Алджай аштрафавалі на 10,620 лір ($2,708) за «абразу дзяржаўнага службоўца» у 2010 годзе. Абраза прэзыдэнта — гэта злачынства, за якое ў Турэччыне можна атрымаць да чатырох гадоў турэмнага зьняволеньня. Адвакаты Эрдагана, які дамінуе ў турэцкай палітыцы ўжо больш за дзесяць гадоў, падалі больш за 1800 пазоваў супраць людзей, у тым ліку карыкатурыстаў і былой «міс Турэччына», а таксама школьнікаў па абвінавачваньні ў абразе лідэра краіны. Энэс Кантэр, турэцкі баскетбаліст ў амэрыканскай камандзе New York Knicks, таксама завочна асуджаны за абразу Эрдагана.

Эрдаган — 6-гадовай дзяўчынцы: Калі Богу будзе заўгодна, ты загінеш як пакутніца. ВІДЭА

Турэччына адзначыла гадавіну спробы перавароту звальненьнем 7348 дзяржслужбоўцаў, падзякавала Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG