Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэхасе падазраваны ў сэрыі выбухаў пакончыў з сабой падчас пагоні


У прадмесьці сталіцы амэрыканскага штату Тэхас Осьціне раніцай у сераду пакончыў з сабой сэрыйны забойца, які ў апошнія тыдні трымаў у страху ўвесь горад.

Белы 24-гадовы мужчына, якога, па дадзеных CNN, завуць Марк Энтані Кондыт, падарваў выбухоўку ў сваёй машыне пасьля таго, як паліцыя выйшла на яго сьлед і акружыла пасьля працяглай пагоні. Ён жыў у маленькім пасёлку пад Осьцінам.

Выбухі пачаліся менш як тры тыдні таму, з тых часоў ад іх загінулі два чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні. У інцыдэнце, які адбыўся ў нядзелю, ад цьвікоў, якімі была начыненая бомба, пацярпелі два чалавекі. Бомба спрацавала пасьля таго, як двое хлапцоў наступілі на амаль нябачную расьцяжку. Абодва былі шпіталізаваныя зь цяжкімі раненьнямі.

У Тэхасе адбыўся пяты за два тыдні выбух. Што вядома?

Прымяненьне расьцяжкі навяло паліцыю на думку, што злачынец выбірае сваіх ахвяр не мэтанакіравана, а выпадкова. Раней ён закладваў выбуховыя прылады ў скрыні, якія нагадвалі паштовыя пасылкі, якія пакідаў каля ўваходу ў дом. Выбуховы мэханізм спрацоўваў пры адкрыцьці або перамяшчэньні кантэйнэра.

У пошуках былі задзейнічаныя сотні паліцыянтаў і агентаў ФБР. Узнагарода за інфармацыю пра яго месцазнаходжаньне складала 115 тысяч даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG