Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Францішка Багушэвіча атрымала кніга «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона»


Штогадовую літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона».

Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў цягам 1807–1815 гадоў у элітных фармаваньнях францускай арміі — гвардыі Напалеона.

Прэмія Багушэвіча традыцыйна ўручаецца ў дзень народзінаў пісьменьніка. Ляўрэатамі прэміі становяцца аўтары найлепшай гістарычнай прозы па вэрсіі Беларускага ПЭН-цэнтру.

Прэмія Францішка Багушэвіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе. У розныя гады яе атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Алесь Краўцэвіч.

Гісторык з Калінкавічаў Уладзімер Лякін (у цэнтры) з сынам Георгіем і братам Леанідам, архіўнае фота
Гісторык з Калінкавічаў Уладзімер Лякін (у цэнтры) з сынам Георгіем і братам Леанідам, архіўнае фота

Пад штандар Напалеона сталі больш за дзьвесьце беларусаў. Інтэрвію з Уладзімерам Лякіным да 200-годзьдзя бітвы пры Ватэрлоа

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG