Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, піша БелаПАН са спасылкай на жонку палітыка.

Уладзімера Някляева затрымалі ўдзень 21 сакавіка і першапачаткова зьмясьцілі ў Ленінскі РАУС. Праваабаронцы мяркуюць, што падставай для затрыманьня стаў 10-суткавы арышт, які Някляеву прысудзілі завочна ў лістападзе 2017 году за «Марш абураных беларусаў» 21 кастрычніка 2017-га.

«Я перадала яму перадачу. Ён там, а колькі дзён яму прыйдзецца сядзець і за што, я ня ведаю. Заўтра паспрабуем, каб туды трапіў адвакат», — сказала Вольга Някляева.

Таксама 21 сакавіка затрымалі прыхільнікаў забароненага ўладамі шэсьця на Дзень Волі Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага. Мікола Статкевіч не выходзіць з дому.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG