Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 2002 году больш за 5,5 тысячы чалавек сталі ахвярамі гандлю людзьмі, зь іх 13% непаўналетніх


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле прадстаўнікоў МУС, з 2002 году ў Беларусі ўстаноўлена больш за 5,5 тысячы ахвяраў гандлю людзьмі.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Беларусі Уладзімер Емяльянаў і Ўладзімер Алюшкевіч, перадае БЕЛТА.

Паводле іх слоў, з 2002 году ў Беларусі ўстаноўлена больш за 5,5 тысячы ахвяраў гандлю людзьмі, зь іх больш за 4,9 тысяч чалавек пацярпелі ад сэксуальнай эксплюатацыі, ад працоўнай — 625 чалавек, таксама ў трох чалавек у 2010 годзе гвалтам забралі асобныя органы. Непаўналетніх сярод усіх ахвяраў — 680 чалавек.

«Мы ліквідавалі амаль 700 каналаў вывазу нашых грамадзян за мяжу, былі асуджаныя больш 600 сутэнэраў і трафікёраў», — сказаў Уладзімер Емяльянаў.

З 2002 году ліквідаваныя 22 злачынныя арганізацыі і 85 арганізаваных злачынных груп, за гандаль людзьмі і звязаныя з ім злачынствы асуджаныя 3,8 тысяч чалавек, у тым ліку да пазбаўленьня волі — больш за 2,1 тысяч чалавек.

Паводле прадстаўніка МУС, траціна ўсіх зьвязаных з сутэнэрствам злачынстваў зьдзяйсьняецца ў Менску. На прафіляктычным уліку цяпер знаходзяцца больш за 2 тысячы чалавек, якія займаюцца прастытуцыяй, у тым ліку парадку 900 — у сталіцы.

«Грамадзяне Беларусі часта падвяргаюцца эксплюатацыі за мяжой — у краінах Эўразьвязу, Расеі, дзяржавах Блізкага Ўсходу. Ёсьць факты эксплюатацыі і ў нашай краіне. Таксама былі зафіксаваныя з 2000 году і некалькі ахвяраў сярод замежнікаў — з Расейскай Федэрацыі, Украіны, Малдовы, В’етнаму», — сказаў Уладзімер Алюшкевіч.

У справаздачы за 2017 год аб гандлі людзьмі ў розных краінах сьвету, якую штогод публікуе Дзярждэпартамэнт ЗША, Беларусь трапіла ў ніжэйшую 3-ю групу (краіны зь вельмі сурʼёзнымі праблемамі ў гандлі людзьмі).

Беларусь не карае за гандаль людзьмі і прымушае да працы, — Дзярждэпартамэнт ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG