Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 13-гадовая дзяўчынка пачала страляніну ў школе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сямёра чалавек атрымалі траўмы ў выніку страляніны, якую адкрыла 13-гадовая вучаніца школы гораду Шадрынск у Курганскай вобласьці Расеі. Агонь вёўся з пнэўматычнага пісталета, у школьнікаў зафіксаваныя сінякі і ранкі, паведамляе агенцтва ТАСС.

У паліцыі заявілі, што пісталет, выкарыстаны пры нападзе, належаў бацьку вучаніцы. На месцы інцыдэнту працуюць сьледчыя.

Выданьне Znak.com паведамляе са спасылкай на аднаго з школьнікаў, што напад сплянавалі тры вучаніцы, адна з якіх адцягнула ўвагу выкладчыка, а іншая зачыніла дзьверы ў кабінэт.

Сёлета ў студзені гады адбылося адразу два напады на расейскія школы. У Пярмі падлеткі напалі на чацьвёртаклясьнікаў з нажамі, параніўшы 15 чалавек, а ў Улан-Удэ дзевяціклясьнік падпаліў кабінэт бутэлькай з запальнай сумесьсю і параніў сем чалавек сякерай.

У абодвух выпадках у расейскіх СМІ і сацыяльных сетках зьяўляліся вэрсіі, што нападнікі натхняліся дзеяньнямі дваіх навучэнцаў амэрыканскай школы «Калумбайн», якія ў красавіку 1999 году забілі 13 чалавек, арганізаваўшы напад з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі і выбухоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG