Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з «какаінавай справы» вывез расейскіх дыпляматаў зь Лёндану


Расейскі ўрадавы самалёт Іл-96, які фігуруе ў «какаінавай справе», прыляцеў у Лёндан 20 сакавіка — у дзень высылкі расейскіх дыпляматаў зь Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамлялася на сайце RTVi са спасылкай на сэрвіс lightradar24.com.

Самалёт Іл-96 з бартавым нумарам RA-96023 заўважылі на відэазапісах, якія апублікавала жандармэрыя Аргентыны па «какаінавай справе». На іх бачны, як у ляйнэр грузіў валізкі з мукой, якой паліцыя падмяніла какаін. Самалёт з такім нумарам належыць упраўленьню справамі прэзыдэнта Расеі.

Пра тое, што 23 расейскія дыпляматы будуць высланы зь Вялікабрытаніі, прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй абвясьціла 14 сакавіка падчас выступу ў Палаце абшчын. Гэта стала адной зь мераў у адказ брытанскіх уладаў на «расейскую агрэсію».

У Лёндане лічаць, што расейская дзяржава мае дачыненьне да атручваньня былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі. Іх знайшлі без прытомнасьці ў парку гораду Солсбэры 4 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG