Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Пуцін пагутарылі па тэлефоне


Прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп і Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня пагутарылі па тэлефоне. Пра гэта паведамілі тэлеканал NBC News і агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Паводле Reuters, Белы дом мае намер пазьней выдаць заяву, у якой паведаміць пра характар гутаркі.

Тым часам на сайце Крамля зьявілася паведамленьне аб тым, што тэлефонная размова двух кіраўнікоў адбылася па ініцыятыве амэрыканскага боку і што «Дональд Трамп павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах».

Паводле Крамля падчас размовы па тэлефоне Трамп і Пуцін абмяркоўвалі пытаньні супрацоўніцтва ЗША і Расеі, у тым ліку ў сфэры барацьбы з тэрарызмам, а таксама сытуацыю ў Сырыі і крызіс ва Ўкраіне.

Як паведамляе Reuters, старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер апублікаваў віншавальны ліст да Пуціна, ў якім адзначыў, што Расея і Эўропа павінныя стварыць сумесную агульнаэўрапейскую сыстэму бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG