Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне 5 красавіка пачнецца суд над беларускім добраахвотнікам. Ён застаецца ў псыхбальніцы


Ігар Кляўко. "Калі б не вайна", сацыяльны валянтэрскі фотопраект.
Ігар Кляўко. "Калі б не вайна", сацыяльны валянтэрскі фотопраект.

Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, якога падазраюць у выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, да 10 траўня будзе праходзіць лячэньне ў Дняпры ва Ўкраінскай псыхіятрычнай бальніцы са строгім наглядам Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначаецца ў адпаведным рашэньні суду, тэрмін прымусовага лячэньня Ігара Кляўка падоўжаны на патрабаваньне абвінавачаньня.

У той жа час суд прызначыў на 5 красавіка падрыхтоўчае паседжаньне па разгляду ягонай справы. Згодна з крымінальным працэсуальным кодэксам Украіны, на гэтай стадыі разгляду суд мае вызначыць, ці адпавядае абвінаваўчы акт крымінальнаму працэсуальнаму заканадаўству Ўкраіны і ці выканаў пракурор патрабаваньні закону пры яго зацьвярджэньні.

Ігар Кляўко браў удзел у гэтым паседжаньні па відэаканфэрэнцыі з псыхіятрычнай бальніцы. Ён у чарговы раз заявіў, што абвінавачваньні ёсьць палітычна матываванымі, а ягонае ўтрыманьне ў мэдычнай установе закрытага тыпу парушае ягоныя правы, прадугледжаныя Канстытуцыяй Украіны і Канвэнцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Ігар Кляўко быў затрыманы летась у лютым паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве. Паводле матэрыялаў справы, ён разам зь іншымі добраахвотнікамі-украінцамі, прыкладна ў другой палове кастрычніка 2014 года, атрымаў заказ «ад асобы, якую зараз намагаецца ўстанавіць сьледзтва, на выкраданьне, незаконнае пазбаўленьне волі і ліквідацыю, то бок наўмыснае забойства» жыхара аднаго з прылеглых да Марыюпалю паселішчаў.

Сьледзтва ўстанавіла, што ахвяру вывезьлі 2 лістапада 2014 года ў лесапаласу, расстралялі з аўтамату Калашнікава ў сьпіну і закапалі на месцы. Паводле сьледзтва, страляў менавіта Ігар Кляўко, але ён не прызнае сваё віны.

У чэрвені Ігар Кляўко абвясьціў галадоўку, патрабуючы замены меры стрыманьня. Праз тры тыдні жонцы ўдалося пераканаць яго спыніць галадоўку.

Ігар Кляўко, больш вядомы пад пазыўным «Леў», разам з батальёнамі «Данбас» і добраахвотніцкім украінскім корпусам «Правы сэктар» прайшоў амаль усе гарачыя кропкі антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны: Арцёмаўск, Папасную, Лісічанск, Ілавайск і Пяскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG