Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэк NATO: Расея «прадэманстравала відавочную непавагу да міжнароднага міру і бясьпекі»


Борыс Джонсан (зьлева) і Енс Стотэнбэрг пасьля сустрэчы ў Брусэлі 19 сакавіка 2018 году
Борыс Джонсан (зьлева) і Енс Стотэнбэрг пасьля сустрэчы ў Брусэлі 19 сакавіка 2018 году

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў Расею даць Арганізацыі па забароне хімічнай зброі інфармацыю пра праграму стварэньня хімічнай зброі «Новичок».

Паводле Столтэнбэрга, рэакцыя Расеі на атручваньне ў Брытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля «прадэманстравала відавочную непавагу да міжнароднага міру і бясьпекі».

Выступаючы 19 сакавіка ў Брусэлі пасьля сустрэчы з брытанскім міністрам замежных спраў Борысам Джонсанам, кіраўнік NATO падкрэсьліў, што краіны альянсу салідарныя з Брытаніяй, і прапанаваў дапамогу ў расьсьледаваньні атручваньня Скрыпаля.

Амбасада РФ у Лёндане пажартавала з атручваньня сваіх грамадзян

Ахвяры «Навічка». Гісторыя яду, які фігуруе ў справе аб атручэньні ў Солсбэры

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG