Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесьлі прысуд расейскаму нацыяналісту, які выгнаў голых людзей на вуліцу


Вячаслаў Дацык (архіўнае фота)

Суд у Санкт-Пецярбургу прысудзіў расейскага нацыяналіста Вячаслава Дацыка да трох з паловай гадоў калёніі строгага рэжыму. У траўні 2016 году ён напаў на салён інтым-паслуг і выгнаў яго наведнікаў на вуліцу аголенымі.

Дацыка прызналі вінаватым у парушэньні недатыкальнасьці жыльля з ужываньнем гвалту, хуліганстве і нанясеньні пабояў, паведамляе тэлеграм-канал аб’яднанай прэс-службы судоў Пецярбургу.

Абвінавачаньне прасіла пакараць Дацыка пяцьцю гадамі калёніі.

Усяго за некалькі месяцаў да нападу ў 2016 годзе Вячаслаў Дацык выйшаў з калёніі. Яго арыштавалі 2007 годзе за сэрыю рабаваньняў, пазьней накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь. Аднак ён зьбег і здолеў дабрацца да Нарвэгіі, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Дацыку адмовілі і ў 2011 годзе экстрадавалі ў Расею.

Тады ж, знаходзячыся ў пецярбурскай турме «Кресты», ён заявіў, што хоча атрымаць беларускае грамадзянства, і нейкі час патрабаваў перакладаць яму усе дакументы на беларускую мову. Ён матываваў гэта тым, што ягоны дзед нібыта паходзіць зь Берасьцейскай вобласьці. Падчас апошняга суду Дацык таксама патрабаваў перакладчыка на беларускую, але суд у гэтым адмовіў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG