Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР беларусы Швайцарыі ўстановяць бел-чырвона-белы сьцяг на вяршыні гары


Улётка з заклікам далучыцца да шпацыру ў Альпы
Улётка з заклікам далучыцца да шпацыру ў Альпы

25 сакавіка беларусы Швайцарыі плянуюць вандроўку ў Альпы, дзе ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ўстановяць бел-чырвона-белы сьцяг.

Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў беларускай дыяспары ў Швайцарыі Аляксандар Сапега.

Паводле яго, беларускі нацыянальны сьцяг зьявіцца на піку гары Ютлібэрг (Uetliberg) у ваколіцах Цюрыху.

У інфармацыйнай улётцы, падрыхтаванай да падзеі, цытуецца вытрымка з Трэцяй Устаўной граматы БНР: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай".

Сам Аляксандар Сапега ўдзелу ў пад'ёме на гару ня возьме, бо 25 сакавіка плянуе трапіць у Менск, каб далучыцца да сьвяточных імпрэзаў.

Атава, Брусэль, Лёндан, Прага... Як адзначаць 100-годзьдзе БНР за мяжой

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG