Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 сакавіка заплянаваны ўрачысты сход да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Запрошаны Макей


Дазволеныя ўладамі мерапрыемствы з нагоды 100-годзьдзя БНР

24 сакавіка 2018 году ў Менску пройдзе ўрачыстае паседжаньне грамадзкасьці з канцэртам і прыёмам, прысьвечанае стагодзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Імпрэза распачнецца гімнам БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў выкананьні Сьпеўнага сходу на чале зь Сержуком Доўгушавым.

А 17-й адбудзецца адкрыцьцё паседжаньня, удзел у якім возьмуць у тым ліку ганаровы старшыня аргкамітэту акадэмік Радзім Гарэцкі і дзейны старшыня аргкамітэту Мікола Купава. На мерапрыемства запрасілі міністра замежных спраў Беларусі Уладзімера Макея.

Будзе агучаны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, выступіць дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995) Лявон Баршчэўскі.

Імпрэза працягнецца канцэртам, на якім выступяць Зьміцер Вайцюшкевіч і народны фальклёрны ансамбль «Тутэйшая шляхта».

Сход адбудзецца ў івэнт-прасторы «210 мэтраў» па адрасе вул. Чапаева, 3.

Мапа #БНР100: што дзе будзе ў Беларусі і сьвеце. Абнаўляецца:

​Свабода склала мапу з разнастайнымі імпрэзамі, канцэртамі, мітынгамі і вечарынамі, прысьвечанымі 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Усе навіны пра #БНР100 >>>

Сайт арганізатараў #БНР100 >>>

Праграма галоўнага менскага канцэрту >>>

Кніга «Падарожжа ў БНР» >>>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG