Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: застрэліўся пілёт Су-25, якога Масква вінаваціць у зьбіцьці Боінга над Данбасам


У Мікалаеве 18 сакавіка ў сваёй кватэры застрэліўся 29-гадовы лётчык, удзельнік баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, Уладзіслаў Валошын. Як паведамляюць украінскія СМІ, у апошнія некалькі месяцаў ён кіраваў прадпрыемствам «Мікалаеўскі міжнародны аэрапорт».

У момант самагубства дома знаходзілася яго сям’я. Валошын памёр у машыне хуткай дапамогі па шляху ў шпіталь.

Уладзіслаў Валошын — былы пілёт штурмавіка Су-25 299-й Мікалаеўскай брыгады тактычнай авіяцыі. Менавіта Валошына расейскія ўлады абвінавачвалі ў атацы на малайзійскі «Боінг», зьбіты над Данбасам. Гэтыя абвінавачваньні былі абвергнутыя дадзенымі расьсьледаваньняў, праведзеных пракуратурай Нідэрляндаў і ўкраінскімі сьледчымі. Кантракт Валошына скончыўся ў гэтым годзе, ён сышоў у запас у студзені.

Па словах сваякоў, у апошні час Валошын знаходзіўся ў прыгнечаным стане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG