Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі апублікавалі першыя дадзеныя ЦВК і вынікі экзыт-полу. ВІДЭА


У прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі прымалі ўдзел восем кандыдатаў. А 21.00 паводле менскага часу там зачынілі выбарчыя ўчасткі.

Паводле дадзеных Цэнтарвыбаркама, апублікаваных пасьля падліку адной пятай бюлетэняў, дзеючы кіраўнік дзяржавы Ўладзімер Пуцін набраў амаль 72 адсоткі галасоў. На другім месцы знаходзіцца кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін (15,9 адсотка), на трэцім — лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі (6,9 адсоткаў), на чацьвёртым — кандыдат ад «Грамадзянскай ініцыятывы» Ксенія Сабчак (1,39 адсотка).

Грыгорый Яўлінскі, Барыс Цітоў, Максім Сурайкін і Сяргей Бабурын, па папярэднімі дадзеных, набралі менш за адзін працэнт кожны.

Паводле зьвестак Цэнтарвыбаркама РФ, яўка па ўсёй краіне склала прыкладна 60 адсоткаў.

Пасьля закрыцьця ўчасткаў былі апублікаваныя і вынікі першага экзыт-полу ВЦИОМ.

Уладзімір Пуцін, дзеючы кіраўнік дзяржавы — 73,9%

Павел Грудзінін, КПРФ — 11,2%

Уладзімір Жырыноўскі, ЛДПР — 6,7%

Грыгорый Яўлінскі, заснавальнік партыі «Яблоко» — 2,5%

Ксенія Сабчак, «Грамадзянская ініцыятыва» — 1,6%

Барыс Цітоў, лідэр Партыі росту — 1,1%

Максім Сурайкин, лідэр «Камуністаў Расеі» — 1,0%

Сяргей Бабурын, Расейскі агульнанацыянальны саюз — 0,8%

Жывы эфір тэлеканалу Радыё Свабода «Настоящее время»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG