Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове спалілі «Крэмль», у Кіеве «урна для галасаваньня» — у туалеце. Пратэсты ва Ўкраіне супраць расейскіх выбараў


18 сакавіка, у Львове каля паўсотні грамадзкіх актывістаў арганізацыяў «Правы сэктар», АУН, «Нацыянальны корпус», «Свабода» пікетуюць будынак Генэральнага консульства Расеі.

Яны заблякавалі ўваход у будынак, разьвесілі фатаграфіі зоны баявых дзеяньняў на Данбасе, каб яшчэ раз падкрэсьліць, што там прысутнічаюць расейскія салдаты. Таксама вакол будынку консульства разьмешчаны плякаты з лёзунгамі — «Ніводнага голасу акупантам», «Крым — гэта Ўкраіна», «Выбараў Пуціна тут ня будзе», «Маскоўскія сьвіньні, прэч з Украіны», «Чамадан, вакзал, Расея».

Актывісты ў знак пратэсту супраць агрэсіўных дзеяньняў Расеі ў сьвеце спалілі каля консульства сымбалічны «Крэмль», зроблены зь дзіцячага канструктару.

Супраць выбараў расейскага прэзыдэнта пратэставалі сёньня і пад сьценамі амбасады Расеі ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG