Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляменьніцу Купалы Ядвігу Дудзянкову (1920 – 2018) успамінае Валер Дранчук


Ядвіга Дудзянкова
Ядвіга Дудзянкова

У нясьвіскім фарным касьцёле Божага цела прайшла сьвятая імша ў 30-ты дзень пасьля сьмерці пляменьніцы Янкі Купалы, доўгажыхаркі Нясьвіжа Ядвігі Іванаўны Дудзянковай (з дому Аўлачынскай). Яна пражыла 98 гадоў. Піша Валер Дранчук.

Штораз, калі я фатаграфаваў Ядвігу Іванаўну, мне рабілася крыху вусьцішна і радасна ўсьцешна ад таго, што ў яе абліччы праменіцца гэтулькі выразных купалавых рысачак. Здавалася, яны разьбягаліся па яе твары святлом Ягонага слова, Ягонай усьмешкі, Ягонага клясычна-пясьнярскага вобраза.

Зь Віктарам (у цэнтры), унучатым пляменьнікам, які жыве ў Менску. Верасень 2016
Зь Віктарам (у цэнтры), унучатым пляменьнікам, які жыве ў Менску. Верасень 2016

Я скараўся эфэкту, гэтаму дзівоснаму факту, з задавальненьнем аддаючы належнае ёй, Ядвізе Іванаўне: у свае «за дзевяноста» яна была найкрасамоўнай носьбіткай той родавай «кроплі вады», у якой гэтак вясёлкава адбівалася хрэстаматыйнае падабенства. І па-жаночы ўзбагачала літаратурны вобраз роднага дзядзькі: зычлівасьцю, пяшчотай, хараством беларускасьці...

Я скараўся фэнамэнальнай прысутнасьці гэтага цуду ў біяграфіі горада, аднак, што праўда, ні горад, ні ягоныя ўлады, ні самі жыхары не пасьпелі (або не дасьпелі) гэта заўважыць і ацаніць, каб у час аддаць належнае сваёй мясцовай, нясьвіскай, «купаліяне». Напрыклад, запачаткаваць купалаўскі музычны фэст, зладзіць шумны, на ўсясьвет, кірмаш найноўшай дзіцячай кнігі — «ад Янкі» — або яшчэ штосьці гэткае ды такое.

Жнівень 2016
Жнівень 2016

Я скараўся чароўнаму імгненьню быць побач... Неверагодна, што гэта адбылося са мной.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG