Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Беларусі стала восьмай у мэдальным заліку на Паралімпіядзе


Беларуска Сьвятлана Саханенка заваявала на Паралімпіядзе-2018 тры залатыя і адзін бронзавы мэдалі
Беларуска Сьвятлана Саханенка заваявала на Паралімпіядзе-2018 тры залатыя і адзін бронзавы мэдалі

Паралімпійская каманда Беларусі заняла восьмае месца ў мэдальным заліку на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане, паведамляе Інтэрфакс.

Беларускія атлеты заваявалі 12 мэдалёў: чатыры залатыя, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя.

XII зімовыя Паралімпійскія гульні прайшлі ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане з 9 да 18 сакавіка. Паралімпійцы змагаліся за 80 камплектаў узнагарод у біятлёне, кёрлінгу на вазках, лыжных і гарнгалыжных відах спорту, парасноўбордзе, а таксама ў слэдж-хакеі.

У спаборніцтвах удзельнічалі спартоўцы з 48 краін.

Чым цяпер займаюцца беларускія мэдалісты зімовых Алімпіядаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG