Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква абурылася, што расейцаў ва Ўкраіне ня пусьцяць галасаваць


Падчас пратэсту каля расейскай амбасады ў Кіеве (архіўнае фота)
Падчас пратэсту каля расейскай амбасады ў Кіеве (архіўнае фота)

Пляны Кіева не дапусьціць расейцаў у дыпляматычныя прадстаўніцтвы Расеі ва Украіне 18 сакавіка, у дзень выбараў прэзыдэнта, парушаюць іх правы, заявіў кіраўнік камітэту Савета Фэдэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Паводле Касачова, «пра гэтую пагрозу дэмакратыі і грамадзянскім свабодам неабходна заяўляць ва ўвесь голас на ўсіх міжнародных пляцоўках, у тым ліку ААН, АБСЭ і Радзе Эўропы».

Каля расейскага консульства ў Адэсе, 26 лютага 2018 году
Каля расейскага консульства ў Адэсе, 26 лютага 2018 году

Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў раней у пятніцу напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

«МУС Украіны паведамляе, што ў нядзелю 18 сакавіка 2018 году рэжым аховы дыпляматычных устаноў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Украіны — у Кіеве, Харкаве, Адэсе і Львове — ня будзе прадугледжваць доступу да гэтых аб’ектаў грамадзян РФ для галасаваньня на выбарах».

«Улічваючы публічныя акцыі пратэсту ва ўкраінскім грамадзтве, грэбаваньне з боку Расеі законнымі патрабаваньнямі ўкраінскага боку, каб пазьбегнуць правакацый і магчымых цяжкіх наступстваў, падразьдзяленьні Нацпаліцыі і Нацгвардыі забясьпечаць ў гэты дзень належную ахову ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтваў і ўстаноў, а таксама прылеглых да іх тэрыторый».

Украінскі бок рэзка крытыкуе Расею за намер правесьці прэзыдэнцкія выбары ў анэксаваным Крыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG