Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія забараніла ўезд пракрамлёўскім байкерам, якія абвясьцілі тур «Рускія Балканы»


Босьнія і Герцагавіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю двум лідэрам расейскага пракрамлёўскага байкерскага руху «Начныя ваўкі» на наступным тыдні. Інфармацыю пра гэта 15 сакавіка Радыё Свабода пацьвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў краіны.

Каму менавіта забаронены ўезд і па якіх прычынах — там не ўдакладнілі. Па дадзеных мясцовых СМІ, абмежаваньне датычыць лідэра групы Аляксандра Залдастанава, вядомага па мянушцы «Хірург», а таксама лідэра сэрбскага аддзяленьня «Начных ваўкоў» Сашы Савіча. Прычынай называюць «меркаваньні бясьпекі».

Раней байкеры абвясьцілі, што ў сярэдзіне сакавіка правядуць тур па Балканах і наведаюць Босьнію і Герцагавіну, і Сэрбію.

Каля двух дзесяткаў сябраў байкерскага руху, якія знаходзяцца з 2014 года пад санкцыямі ЗША за ролю ў падтрымцы Расеяй баевікоў на Данбасе, едуць у тур па балканскіх краінах «Рускія Балканы» для «дасьледаваньня культурнага ўплыву Расейскай імпэрыі на Балканах», паведамілі на сайце руху.

Абвешчаны тур раскрытыкаваў басьнійскі міністар нацыянальнай бясьпекі Драган Мэктыч, назваўшы яго кампаніяй па запалохваньні перад выбарамі, якія заплянаваныя на кастрычнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG