Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі алігарх палюе на зуброў і забірае чужую зямлю, — фільм-расьсьледаваньне


Ігар Сечын
Ігар Сечын

«Цэнтар кіраваньня расьсьледаваньнямі» — праект Міхаіла Хадаркоўскага — апублікаваў фільм пра кіраўніка расейскай кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына.

Аўтары фільма распавялі пра некалькі паляўнічых гаспадарак, пра дамы і загарадныя базы адпачынку, якія, як сьцьвярджаецца, кантралююцца найбліжэйшым атачэньнем Сечына або аформленыя на кампанію «Роснефть».

Як сьцьвярджаюць аўтары расьсьледаваньня, паплечнікі Сечына незаконна захапілі фэрмэрскія зямлі ў Тульскай вобласьці Расеі. На іх былі створаны паляўнічыя ўгодзьдзі, куды, па словах мясцовых жыхароў, прыяжджае Сечын. У расьсьледаваньні адзначаецца, што сярод жывёл на якіх палюе Сечын, ёсьць і зубры, якія ў Расеі занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG