Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ дапытвае Надзею Саўчанку: яе падазраюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту


Савченко общается с арестованным Владимиром Рубаном
Савченко общается с арестованным Владимиром Рубаном

Дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка прыбыла ва ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны для допыту. «Яе падазраюць у саўдзеле і арганізацыі падрыхтоўкі да перавароту. Саўчанка цягам апошняга году езьдзіла па вайсковых частках, займалася, скажам так, агітацыяй падрыўной дзейнасьці», — заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

Саўчанку абвінавачваюць у сувязях з Уладзімірам Рубанам, які быў арыштаваны 9 сакавіка. Кіраўніка ўкраінскага цэнтру ў справе вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» затрымалі ў Данецкай вобласьці.

Заговор переговорщика. В чем обвиняют Владимира Рубана
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:46 0:00

СБУ апублікавала кадры, як у ягоны мікрааўтобус на тэрыторыі «ДНР» загружаюць зброю і сьцьвярджае, што Рубан завёз гэты груз на тэрыторыю Ўкраіны для падрыхтоўкі замахаў на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, міністра ўнутраных справаў Арсена Авакава, экс-прэм’ер-міністра Арсеня Яцанюка і сакратара СНБУ Аляксандра Турчынава.

Сам Рубан кажа, што ня ведаў пра тое, што перавозіць, але кажа, што меў дамоўленасьці з украінскім афіцэрам спэцслужбаў з пазыўным «Кедр».

Калі па выніках допыту Саўчанцы будуць выстаўленыя абвінавачваньні, прэзыдэнт Пётр Парашэнка можа пазбавіць яе званьня Героя Ўкраіны:

«Званьне Героя Ўкраіны прысуджаецца прэзыдэнтам Украіны. Калі тыя падазрэньні, пра якія я кажу, пацьвердзяцца, то, я думаю, прэзыдэнт прыме рашэньне аб адклiканьнi званьня Героя Ўкраіны ў Саўчанкі», — адзначыў Герашчанка. Таксама, паводле яго, можа быць пастаўленае пытаньне аб пазбаўленьні Саўчанкі статусу дэпутата.

Сама Саўчанка перад допытам правяла брыфінг, дзе заявіла, што ў Расею езьдзіла адзіны раз, на суд над украінцамі Клыхам і Карпюком.

Савченко: "Я по себе знаю, как важно, когда ты видишь в зале украинца"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:11 0:00

«Да гэтага я ў Расеі апынулася не па сваёй волі і правяла там два гады», — нагадала яна пра распачатую ў Расеі супраць яе крымінальную справу.

«Я паважаю Ўладзіміра Рубана за ўсю яго працу па вызваленьні палонных і дапамозе спэцслужбам», — таксама падкрэсьліла Саўчанка. Яна выказала здагадку, што ён мог перавозіць зброю ў рамках адной з апэрацыяў украінскіх спэцслужбаў і яшчэ раз заявіла, што гатовая ўзяць яго на парукі.

У лютым 2017 году Саўчанка разам з Рубанам была ў Данбасе на тэрыторыі «ДНР», каб наведаць украінскіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў турмах сэпаратыстаў. Перад гэтым 7 сьнежня 2016 году ў Менску дэпутат таемна сустракалася зь лідэрамі «ДНР» і «ЛНР» Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім і здолела дамовіцца пра абмен палоннымі паводле схемы 1 да 4.

"Политики не считают жизни людей". Большое интервью с Надеждой Савченко
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:21:11 0:00

Пасьля гэтага яе таксама абвінавацілі ў супрацоўніцтве з Расеяй і сэпаратыстамі, а ўкраінская партыя «Бацькаўшчына» выключыла Саўчанку са сваёй фракцыі з ідэалягічных меркаваньняў.

15 сакавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны выключыла пазафракцыйнага народнага дэпутата Надзею Саўчанку з камітэтау ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны. Адпаведны праект пастановы быў падрыхтаваны яшчэ ў 2016 годзе.

Кіеў: дэпутатцы Надзеі Саўчанцы пагражае арышт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG