Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замарозіць Абрамовіча. Вайна вайной, а футбол па раскладзе


Уладальнік лёнданскага футбольнага клюбу «Чэлсі» Раман Абрамовіч (справа) сьвяткуе перамогу ў ангельскім чэмпіянаце ў траўні 2007 году. Зьлева ягоная жонка Ірына, у цэнтры іх сын.

Галоўныя пытаньні наконт рашэньня Вялікабрытаніі замарозіць актывы расейскіх алігархаў — хто трапіў у сьпісы і ці будзе там прозьвішча «Абрамовіч».

Заблякаваць брытанскія актывы ўладальніка футбольнага клюбу «Чэлсі» — значыла б сапраўды паказаць, што «бізнэсу як звычайна» прыйшоў канец. Вось толькі наўрад ці брытанскі ўрад у часы Брэксіту рызыкне ня толькі хлебам, але й відовішчамі.

Наўрад ці брытанскі ўрад у часы Брэксіту рызыкне ня толькі хлебам, але й відовішчамі.

Афіцыйныя прадстаўнікі Вялікабрытаніі не прыедуць на Чэмпіянат сьвету па футболе, які мае адбыцца ў Расеі ўлетку. А вось ангельская зборная прыехаць мае. Вайна вайной, а футбол па раскладзе.

Падчас леташняга рэфэрэндуму пра незалежнасьць Каталёніі прыхільнік адзінай Гішпаніі казаў мне, што гульцы «Барсэлёны» — крывадушнікі. Маўляў, калі б яны былі сапраўдныя незалежнікі, яны не абмяжоўваліся б заявамі, а адмовіліся б гуляць за гішпанскую зборную.

Гулец «Барсэлёны» Жэрар Піке (у цэнтры) забіў вырашальны гол за зборную Гішпаніі ў матчы супраць Чэхіі на Чэмпіянаце Эўропы 2016 году.
Гулец «Барсэлёны» Жэрар Піке (у цэнтры) забіў вырашальны гол за зборную Гішпаніі ў матчы супраць Чэхіі на Чэмпіянаце Эўропы 2016 году.

Можна запярэчыць, што ў абодвух выпадках найперш прайгралі б тыя, хто ладзіць байкот. Але пакуль ідзе гульня, застаецца адчуваньне, што ўсё ў парадку.

Сёньня ўвечары, дарэчы, у Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна»-«Чэлсі».

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG