Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нежданчик» і «Ватник». Расейцы выбіраюць назвы пуцінскіх ракет


На сайце міністэрства абароны Расеі запусьцілі галасаваньне за лепшы варыянт назвы для новай расейскай зброі, пра якую Ўладзімер Пуцін казаў падчас нядаўняга пасланьня Фэдэральнаму сходу.

Прапанову прыдумаць назву для ракеты з ядзерным рухавіком, бесьпілётнай падлодкі і баявога лазэрнага комплексу агучыў сам Пуцін. Ужо ў той жа дзень, 1 сакавіка, на сайце Міністэрства абароны зьявілася форма, з дапамогай якой любы жадаючы мог прапанаваць свае варыянты назваў. Праз 12 дзён былі адабраны самыя папулярныя варыянты (па 50 для кожнага віду зброі) і зараз галасаваць можна толькі за іх. Пераможца конкурсу будзе вызначаны пасьля 16 сакавіка.

Пакуль самай папулярнай прапановай для крылатай ракеты з ядзернай энэргаўстаноўкай стала назва «Нежданчик». На другім месцы — «Император», за трэцяе месца напружаную барацьбу вядуць «Пальмира» і «Ватник». Згадваюцца назвы: «погремушка», «санкция», «Иосиф Сталин», «Чебурашка», «Турист» и «Надюша».

Новы расейскі бесьпілётны падводны апарат, калі ён ня выдумка, можа атрымаць назву ад імя легендарнай марской пачвары — Кракена. Усе астатнія варыянты ідуць у галасаваньні зь вялікім адставаньнем «Язь», «Посейдон», «Карась».

Што да «баявога лазэрнага комплексу», то яго, зь вялікай доляй верагоднасьці, могуць назваць «Офтальмолог». У ліку іншых — «Мухобойка», «Сталыпин» і «Вий».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG