Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі мільярдэр у Лёндане баіцца за сваё жыцьцё пасьля замаху на Скрыпаля


Расейскі бізнэсовец, былы ўладальнік «Евросети» Яўген Чычваркін, які зьехаў у Вялікабрытанію праз крымінальную справу, распавёў Свабодзе, што стаў баяцца за сваё жыцьцё пасьля замаху на былога падвойнага агента Сяргея Скрыпаля.

«Забілі дваіх чалавек. Прычым, мяркуючы па ўсім, дачка гэтага выведніка не давала клятваў служыць і прысягу служыць ФСБ ці ГРУ, ці некаму яшчэ. Па НТВ толькі сказалі, што мы з Хадаркоўскім — сакральны ахвяры. Што ў іх мазгах? У чэкістаў інфікаваныя мазгі. Наконт бізнэсу ў мяне няма боязі, а тое, што які-небудзь ідыёт можа папрасіць нешта ў Пуціна і Пуцін можа даць згоду на якую-небудзь гадасьць. Я буду больш азірацца па баках, калі хаджу па вуліцах. Жарт, вядома, жорсткі», — сказаў ён.

У размове з газэтай The New York Times Чычваркін распавёў аб эпізодзе сачэньня за ім у Лёндане. Па словах бізнэсоўца, ён зьвярнуў увагу на групу з двух-трох мужчынаў, якія на працягу гадзіны стаялі непадалёк ад яго ўваходных дзьвярэй. Прыгледзеўшыся ўважлівей, Чычваркін заўважыў, што мужчыны грызуць семкі. «Шцірліц прыехаў», — пракамэнтаваў сваё назіраньне бізнэсовец.

Замах на Сяргея Скрыпаля: табун, заман і іншыя дэталі

У Вялікабрытаніі працягваецца расьсьледаваньне замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку. Абодва яны ў крытычным стане знаходзяцца ў адной з бальніц гораду Солсбэры. Тамсама знаходзіцца паліцыянт, які таксама атрымаў вялікую дозу нэрвова-паралітычнага рэчыва. Паліцыі ўжо вядома, якім газам былі атручаны Скрыпаль і яго дачка, але публічна яго склад пакуль не агалошваецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG