Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі ўцёк актывіст, які заяўляў пра катаваньні ФСБ


Ілюстрацыйнае фота. Катаваньне затрыманага

Сьведка ў так званай «пензенскай справе» аб удзеле ў «тэрарыстычнай суполцы» Ільля Капусьцін, якога ў студзені затрымалі і катавалі супрацоўнікі ФСБ, зьехаў з Расеі і папрасіў прыстанішча ў Фінляндыі. Пра гэта паведамляе фінскае выданьне Italehti.

Капусьцін зьехаў з Расеі адразу пасьля атрыманьня візы. Паводле актывіста, калі ён апынуўся на фінскай тэрыторыі, у яго «нібы гара звалілася з плячэй».

13 сакавіка ў асяродзьдзі Капусьціна інтэрнэт-газэце «Фонтанка» паведамілі, што перад ад’ездам ён зьвяртаўся ў Сьледчы камітэт з просьбай даць яму дзяржаўную абарону ад дзеяньняў супрацоўнікаў ФСБ, якія, сьцьвярджае актывіст, катавалі яго электрошокером па дарозе на допыт у канцы студзеня. Капусьцін заявіў пра катаваньні і баяўся помсты. У хадайніцтве было адмоўлена, тады актывіст зьвярнуўся па фінскую візу і пакінуў Расею.

Справа, у рамках якой дапытвалі Капусьціна, тычыцца «тэрарыстычнай суполкі», якая, паводле сьцьвярджэньняў ФСБ, рыхтавала «рэвалюцыю ў Расеі». Увосень 2017 году ў Пензе арыштавалі шасьцярых актывістаў, у пачатку 2018 году ў Санк-Пецярбургу былі ўзятыя пад варту яшчэ двое. Яны таксама заявілі аб катаваньнях, якія да іх ужывалі супрацоўнікі ФСБ, каб атрымаць прызнаньні ў злачынстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG