Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША дэмакраты пратэстуюць супраць спыненьня «расейскага» расьсьледаваньня


Кангрэсмэн Адам Шыф
Кангрэсмэн Адам Шыф

Кангрэсмэн Шыф назваў рашэньне рэспубліканцаў у камітэце выведкі пра закрыцьцё расьсьледаваньня ўмяшаньня на выбарах «мядзьведжай паслугай» краіне і народу.

Чальцы камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі заявілі, што працягнуць расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня на выбарах 2016 году, палічыўшы, што рашэньне іх рэспубліканскіх калег пра закрыцьцё разбору было «заўчасным», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэта адбылося празь дзень пасьля таго, як рэспубліканцы камітэту, якія складаюць большасьць, апублікавалі свае высновы, зьняўшы зь перадвыбарчага штабу Трампа падазрэньні ў змове з Расеяй.

Вядучы дэмакрат у камітэце кангрэсмэн Адам Шыф назваў рашэньне рэспубліканцаў аб спыненьні расьсьледаваньня «мядзьведжай паслугай краіне і амэрыканскаму народу».

Шыф прадставіў 21-старонкавы «даклад аб становішчы спраў», у якім дэмакраты выкладаюць свае аргумэнты на карысьць працягу расьсьледаваньня.

«Рашэньне спыніць расьсьледаваньне да апытаньня ключавых сьведак і атрыманьня важных дакумэнтальных сьведчаньняў не дазволіць нам у поўнай меры выканаць свае абавязкі перад Палатай прадстаўнікоў і амэрыканскім народам», — гаворыцца ў дакладзе дэмакратаў.

У дакладзе прыводзіцца вялікі сьпіс сьведак, якіх чальцы камітэту не апыталі або ад якіх не атрымалі дакумэнты паводле стану на панядзелак, калі рэспубліканцы вырашылі закрыць расьсьледаваньне.

Рэспубліканскія чальцы камітэту прыйшлі да высновы аб тым, што супрацоўнікі штабу Трампа, якія сустракаліся з расейцамі, магчыма, паказалі няздольнасьць прымаць правільныя рашэньні, але ня больш за тое.

У дакладзе пацьвярджаецца, што перад выбарамі 2016 году Расея вяла супраць ЗША інфармацыйную кампанію з ужываньнем «актыўных мерапрыемстваў».

Разам з тым дакумэнт аспрэчвае сьцьвярджэньні, што мэтай намаганьняў Расеі была дапамога Трампу на выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG