Расейскія паліцыянты затрымалі чалавека, які прыехаў з Астрахані ў Маскву і зладзіў падпал сьцяны каля ўваходу ў прыёмную ФСБ на вуліцы Кузьнецкі Мост у Маскве, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў расейскіх праваахоўных органах.
«Супрацоўнікі паліцыі і ФСБ затрымалі 66-гадовага жыхара Астрахані, які абліў гаручай вадкасьцю сьцяну каля ўваходу ў прыёмную ФСБ і зладзіў падпал», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго слоў, мужчына паведаміў, што арганізаваў падпал у знак пратэсту, аднак камэнтаваць свае дзеяньні больш падрабязна адмовіўся. Пры гэтым у мужчыны канфіскавалі плякат апазыцыйнага зьместу.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com